BY
EN RU BY

Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18 лiпеня 2011 г. №300-3».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон) зварот у РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн» (далей - НЦМКЦ) можа ажыццяўляцца ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме.

Зварот ажыццяўляецца на беларускай або рускай мовах (артыкул 12 Закона).

Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у НЦМКЦ па наступным адрасе:

пр-т. Пераможцаў, 7, г. Мінск, 220004

Электронныя звароты могут быць накіраваны па адрасе электроннай пошты ncm@icetrade.by або шляхам запаўнення формы ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце НЦМКЦ.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб НЦМКЦ разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.

У адпаведнасці з Законам электронны зварот – гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі або размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (артыкул 1 Закона).

Электронныя звароты, якія паступілі ў НЦМКЦ, падлягаюць разгляду ў парадку, які ўстаноўлены для разгляду пісьмовых зваротаў з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўненымі пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.

Электронны зварот грамадзян павiнен ўтрымлiваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычных асоб павiнен ўтрымлiваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі маецца) або ініцыялы кіраўніка, або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць зварот;
  • адрас электроннай пошты заяўніка.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, пацвярджаючыя іх паўнамоцтвы.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы (артыкул 16 Закона).

Адкліканне электроннага зварота ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме такім жа чынам, якім быў накіраваны электронны зварот (артыкул 25 Закона).

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, ўказаныя ў электронным звароце.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя ўведамленні) у выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не атрымалася даставіць адказ (апавяшчэнне).

У выпадках, калі электронныя звароты аналагічнага зместу паступаюць ад розных заяўнікаў і носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва НЦМКЦ або асобы, упаўнаважанай падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце НЦМКЦ у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам (артыкул 25 Закона).

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён ад дня наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў НЦМКЦ, а тыя, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней 1 месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі (артыкул 17 Закона).

Пры парушэнні патрабаванняў, указаных у частках першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона, электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона, калi:

  • не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калі маецца), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якая накіроўвае зварот;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не ўтрымліваюць сутнасці звароту;
  • ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі НЦМКЦ;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях. 

Адказ НЦМКЦ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю – Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Адказ НЦМКЦ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў судзе, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.

Разгляд вышэйшай арганізацыяй скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам для разгляду зваротаў.

Больш падрабязна
Прымацаваць файл... — Файл не абраны
Максімум 10 Мб
Прымацаваць файл... — Файл не абраны
Максімум 10 Мб