BY
EN RU BY

Сустрэча з генеральным дырэктарам кампаніі MHR GI (Сірыя) адбылася ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу

13 верасня 2018 г. у Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам сірыйскай кампаніі MHR GI (Management & Human Resources Group International) Хасанам Аль Нуры.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў. Адным з найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва спадар Аль Нуры назваў фармацэўтыку, у сувязі з чым акцэнт робіцца на наладжванні экспартных паставак беларускай прадукцыі фармацэўтычнай галіны. Сірыйскі бок гатовы аказаць садзейнічанне прадпрыемствам у правядзенні працэдуры сертыфікацыі лекавых прэпаратаў, антысептыкаў і іншых фармсродкаў.

Акрамя таго, спадар Аль Нуры выказаў гатоўнасць аказваць беларускім прадпрыемствам пасрэдніцкую дапамогу ў павелічэнні экспарту на рынкі Ірана, Ірака і Лівана.

Вынікам сустрэчы стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» і кампаніяй Management and Human Resource Group International.