BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведаў бургамістр нямецкага горада Пенкун

26 верасня дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха сустрэўся з бургамістрам горада Пенкун (Германія) Берндам Нетцэлем.

Бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў сферы турызму. Бургамістр Пенкуна адзначыў, што нямецкі бок зацікаўлены ў наладжванні турыстычнага абмену з беларускімі турыстычнымі кампаніямі. Турыстам з Германіі будуць цікавыя спецыялізаваныя выставы, канферэнцыі, фестывалі, якія праходзяць у Беларусі.

Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі кампаніі «Топ-Тур» высока ацанілі існуючыя перспектывы і выказалі гатоўнасць супрацоўнічаць. Яны таксама звярнулі ўвагу, што ў Беларусі цяпер актыўна развіваецца агратурызм, і прапанавалі свае экскурсійныя праграмы.

Для даведкі: г. Пенкун знаходзіцца недалёка ад польскай мяжы. Рэгіён славіцца маляўнічымі краявідамі і добра развітой турыстычнай інфраструктурай. Добра развіты экатурызм - энергія здабываецца з выкарыстаннем млыноў і біягазу. Да 2025 г. рэгіён плануе цалкам перайсці на аднаўляльныя крыніцы энергіі.