BY
EN RU BY

Нацыянальны стэнд Беларусі быў прадстаўлены на выставе Tech Industry 2018 у Рызе

Калектыўны нацыянальны стэнд з удзелам прадпрыемстваў беларускай прамысловасці быў прадстаўлены на найбуйнейшай спецыялізаванай выставе ў галіне металаапрацоўкі і машынабудавання Tech Industry 2018, якая прайшла з 29 лістапада па 1 снежня ў г. Рызе (Латвія). У ліку экспанентаў – больш за 270 кампаній з краін Балтыі, Скандынавіі, Заходняй і Усходняй Еўропы. Арганізатарам калектыўнага стэнда выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.

Ва ўрачыстым адкрыцці нацыянальнай экспазіцыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Васіль Марковіч і Старшыня Савета Асацыяцыі машынабудавання і металаапрацоўчай прамысловасці Латвіі Рантіньш Вілніс. Пасля цырымоніі адкрыцця яны азнаёміліся з прадстаўленымі на стэндзе беларускімі распрацоўкамі ў сферы прамысловасці, а таксама з выпускаемай прадукцыяй.

Нацыянальная экспазіцыя была прадстаўлена на Tech Industry вядучымі беларускімі прадпрыемствамі: ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», ААТ «Станкабудаўнічы завод ім. С.М. Кірава», ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак», ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў», ААТ «Магілёўскі металургічны завод», а таксама Адміністрацыяй СЭЗ «Гомель-Ратон».

Адным з ключавых удзельнікаў беларускага стэнда выступіла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», якое прадставіла мадэлі тэхнікі ўласнай вытворчасці.

Рынак краін Балтыі і Скандынавіі цікавы для беларускіх вытворцаў. Нацыянальны цэнтр маркетынгу ўжо другі год арганізуе калектыўную экспазіцыю беларускіх прамыслоўцаў на такім маштабным індустрыяльным форуме, як выстава ў Рызе. Супрацоўніцтва з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу – гэта не толькі магчымасць быць прадстаўленымі на стэндзе Рэспублікі Беларусь пад брэндам Made in Belarus, але і комплексная падтрымка экспанентаў: ад вырашэння ўсіх арганізацыйных пытанняў, у тым ліку па будаўніцтву і афармленні выставачнага стэнда, да арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў у рамках выставы.