BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведала дэлегацыя Тайланда

10 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу прайшлі перамовы дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерыя Садоха з прадстаўнікамі дзелавых колаў Каралеўства Тайланд. Дэлегацыю ўзначаліла ганаровы консул Беларусі ў гэтай краіне спадарыня Каранун Суконрітікорн.

Звяртаючыся да гасцей, Валерый Садоха адзначыў, што самазабеспячэнне Тайланда малочнай прадукцыяй складае 44%, і гэта адкрывае магчымасці для беларускіх вытворцаў.

Генеральны дырэктар індустрыяльнага парку Wyncoast Джэк Чамікорн распавёў, што часта беларускія тавары трапляюць у Тайланд праз В'етнам, з якім у ЕАЭС падпісана пагадненне аб свабодным гандлі. Тайланд зацікаўлены купляць беларускія тавары без пасрэднікаў, але стрымліваючым фактарам з'яўляюцца высокія пошліны.

Сярод перспектыўных сфер развіцця двухбаковых адносінаў таксама былі названыя машынабудаванне і турызм. У Тайландзе вельмі цэняцца беларускія трактары, а таксама ёсць магчымасць вывесці на рынак іншую прадукцыю машынабудавання. Супрацоўніцтву ў сферы турызму можа дапамагчы рэгістрацыя тайландскіх турыстычных кампаній на партале Export.by, дзе яны змогуць знайсці партнёраў і кліентаў з Беларусі.

Валерый Садоха запрасіў бізнесменаў з Тайланда наведаць Нацыянальную экспазіцыю Рэспублікі Беларусь на Першай Кітайскай міжнароднай выставе імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo, якая пройдзе ў Шанхаі 5-10 лістапада. Падчас выставы можна будзе падрабязней азнаёміцца з экспартным патэнцыялам Беларусі. Дыялог пра беларуска-тайландскім супрацоўніцтве можа быць працягнуты і на Беларуска-кітайскім дзелавым форуме, які адбудзецца ў рамках выставы.