BY
EN RU BY

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прыняў удзел у семінары «Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Экспартныя перспектывы»

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха прыняў удзел у семінары «Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Экспартныя перспектывы», які прайшоў 22 лістапада ў Мінску.

На сустрэчы беларускім прадпрыемствам была прадстаўлена інфармацыя прыкладнога характару, неабходная для асваення рынкаў АСЕАН пры прасоўванні беларускага экспарту.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Беларускай універсальнай таварнай біржы, Пасольства Рэспублікі Інданезія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі дыпламатычных і консульскіх устаноў В'етнама, Тайланда, а таксама прадстаўнікі больш за 90 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Рэгіён АСЕАН цікавы Беларусі з пункту гледжання дыверсіфікацыі экспарту: гэта буйны рынак ёмістасцю каля 650 млн жыхароў, які дынамічна развіваецца. Урадам пастаўлены сур'ёзныя задачы па павелічэнні тавараабароту з краінамі гэтага рэгіёну (напрыклад, з В'етнамам – да $ 500 млн, Інданезіяй – да $ 1 млрд).

Гаворачы аб магчымасцях Беларусі ў краінах АСЕАН, Валерый Садоха адзначыў, што ўступленне ў сілу пагаднення аб свабодным гандлі з В'етнамам у кастрычніку 2016 г. стварыла прынцыпова новыя ўмовы для беларускіх экспарцёраў. Гаворка ідзе пра істотные зніжэнне мытных пошлін на большасць тавараў, якія ўвозяцца з Беларусі ў В'етнам. Акрамя таго, прыкметна расце плацежаздольнасць в'етнамскіх спажыўцоў. Гэта звязана з такімі фактарамі, як штогадовы рост ВУП В'етнама на 6 – 7%, значны прыток замежных інвестыцый.

Для даведкі

Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН), створаная ў 1967 г., аб'ядноўвае ў сваім складзе 10 краін, якія займаюць стратэгічна важнае становішча на шляху ад Індыйскага да Ціхага акіяну і злучаюць Ціхаакіянскі басейн з Блізкім Усходам, Афрыкай і Еўропай. За мінулыя амаль паўстагоддзя гэтая структура стала найбольш паспяховым прыкладам рэгіянальнай інтэграцыі за межамі Еўропы.