BY
EN RU BY

Беларусь анансуе свой павільён на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» у Дубаі

Нацыянальны цэнтр маркетынгу як аператар экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе «ЭКСПА-2020» працягвае актыўную падрыхтоўку да ўдзелу нашай краіны ў Сусветнай выстаўцы «ЭКСПА-2020».

Да цяперашняга часу падрыхтаваны анонс нацыянальнага павільёна Беларусі на выставе «ЭКСПА-2020», які будзе размешчаны арганізатарамі мерапрыемства на афіцыйным сайце выставы www.expo2020.ae, а таксама ў СМІ і сацыяльных сетках.

Размешчаны ў сектары «Магчымасці», павільён Беларусі прадстаўляе тры асноўныя тэмы - «Індывідуум», «Інавацыі» і «Інвестыцыі». Канцэпцыя трох «І» закліканая максімальна раскрыць інвестыцыйны і інавацыйны патэнцыял Беларусі, у цэнтры якога - чалавек.

У беларускім павільёне прапануецца бачанне таго, як, грунтуючыся на інавацыях, інвестыцыях і індывідуальным падыходзе, можна вырашаць глабальныя праблемы, з якімі сёння сутыкаецца наша планета.

Да ведама:

Сусветная выстава «ЭКСПА-2020» пройдзе ў перыяд з кастрычніка 2020 г. па красавік 2021 г. у г. Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).

Плошча зямельнага ўчастка, выдзеленага пад будаўніцтва беларускага павільёна на «ЭКСПА-2020», - 1,2 тыс. кв. м.

Падрыхтоўка да ўдзелу ў выставе пачалася ў 2016 г. i ажыццяўляецца ў некалькі этапаў. Да цяперашняга моманту вызначана інжынірынгавая кампанія, у функцыі якой уваходзіць ажыццяўленне кантролю за праектаваннем і будаўніцтвам нацыянальнага павільёна Беларусі, а таксама абраны генеральны падрадчык кампанія ADUNIC AG (Швейцарыя). На травень бягучага года запланаваны пачатак будаўніцтва беларускага павільёна.

Нацыянальным цэнтрам маркетынгу вядзецца актыўная работа па напаўненню беларускага павільёна і распрацоўцы кантэнту. Запрашаем усе зацікаўленыя кампаніі ўнесці свае прапановы па афармленні і напаўненні нашай экспазіцыі, фарміраванні праграмы ўдзелу.