BY
EN RU BY

Беларуска-Французскі бізнес-форум пройдзе 26 кастрычніка ў Мінску

26 кастрычніка 2018 г. Нацыянальны цэнтр маркетынгу сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы ў рамках работы Сумеснай Беларуска-Французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве арганізуе V Беларуска-Французскі бізнес-форум.

Праграмай бізнес-форуму прадугледжаны выступленні намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанка і Дзяржаўнага сакратара пры Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Францыі Жана-Батыста Лемуана - сустаршыняў Сумеснай Беларуска-Французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Плануецца правядзенне перамоў з замежнымі партнёрамі па пытаннях пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама прэзентацыя французскіх кампаній, якія маюць паспяховы вопыт рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі.

Месца правядзення мерапрыемства: г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 28, канферэнц-зала гатэля «Еўропа».

Дата: 26 кастрычніка 2018 г.

Пачатак а 10:00 (рэгістрацыя з 9:30)

Спіс французскіх кампаній, якія прымаюць удзел у форуме

Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прыняць удзел у форуме.

Уваход па папярэдняй он-лайн рэгістрацыі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 19 кастрычніка 2018 г.

Кантактная асоба: Валерыя Скалійчук, спецыяліст аддзела знешнеэканамічных сувязяў Нацыянальнага цэнтра маркетынгу,

тэл. +375 (17) 328 46 25, e-mail: oms@icetrade.by.