BY
EN RU BY

Беларуская экспазіцыя адкрылася на прадуктовай выставе ў Кыргызстане

Сёння пад брэндам MADE IN BELARUS пачаў працу калектыўны стэнд нашай краіны на выставе «FoodExpo 2019» у г. Бішкеку (Кыргызстан). Арганізатарам беларускай экспазіцыі выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

Ва ўрачыстым адкрыцці прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Сяргеевіч Страчко.

Беларускія прадукты харчавання на калектыўным стэндзе прадстаўлены прадпрыемствамі СП ААТ «Спартак», ААТ «Пінскі мясакамбінат», ААТ «Пастаўскі малочны камбінат», ААТ «Мажэліт» і РУП «Беларуснафта-Асобіна».

Выстаўка «FoodExpo 2019» пройдзе з 16 па 18 красавіка ў рамках 3-га Міжнароднага кангрэсна-выставачнага форуму «Тыдзень харчовай індустрыі ў Кыргызскай Рэспубліцы».