BY
EN RU BY

Беларуская прадукцыя будзе прадстаўлена на міжнароднай выставе харчовай прамысловасці ва Узбекістане

Нацыянальны цэнтр маркетынгу арганізуе ўдзел беларускіх прадпрыемстваў на Міжнароднай выставе харчовай прамысловасці «UzProdExpo 2019», якая пройдзе з 27 па 29 лістапада 2019 г. у Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан).

Мяркуецца, што ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у выставе дасць магчымасць устанавіць дзелавыя кантакты вытворцаў з дыстрыб'ютарамі і рытэйлерамі, а таксама канчатковымі спажыўцамі, што будзе спрыяць павелічэнню беларускага экспарту ў Узбекістан, а таксама развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі.

Насельніцтва Узбекістана складае 34 млн чалавек, гэта трэцяя па колькасці насельніцтва краіна ў СНД. У 2018 годзе тавараабарот Беларусі і Узбекістана склаў амаль 160 млн дал. ЗША (гэта больш за 120% да ўзроўню 2017 году), 114 млн з якіх прыпадае на беларускі экспарт.

«UzProdExpo» з'яўляецца самай маштабнай выставай харчовай прамысловасці ва Узбэкістане. Штогод выстава прыцягвае больш за 6 тыс. бізнес-наведвальнікаў, 56% з якіх прамыя пакупнікі, 23% дыстрыб'ютары, 14% рытэйлеры і 7% афіцыйныя дэлегацыі. Яе асноўнымі тэматычнымі часткамі з'яўляюцца: прадукты харчавання, сыравіна і харчовыя інгрэдыенты; абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці, перапрацоўкі і захоўвання прадуктаў харчавання, гандлёвае абсталяванне, аўтаматызацыя харчовых вытворчасцяў.

Запрашаем прадпрыемствы да ўдзелу ў «UzProdExpo 2019»!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 (17) 328 46 24.