BY
EN RU BY

Беларуска-бельгійская бізнес-канферэнцыя прайшла ў Антвэрпэне

7 кастрычніка 2019 г. у г. Антвэрпэне (Бельгія) прайшла бізнес-канферэнцыя «Разам на рынак Афрыкі». Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія і адбылося пры садзейнічанні Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і Ганаровага консульства Беларусі ў Фляндрыі ў рамках комплексу мерапрыемстваў «Кантактныя дні Беларусь-Бельгія».

На мерапрыемстве абмяркоўваліся спосабы дастаўкі тавараў у краіны Афрыкі, асаблівасці ўваходжання на рынак той ці іншай краіны, умовы супрацоўніцтва Беларусі і Бельгіі ў Афрыцы і інш.

У бізнэс-канферэнцыі прынялі ўдзел беларускія вытворцы аўтатранспартнай тэхнікі і харчовай прамысловасці Беларусі, прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы. З боку Бельгіі - прадпрыемствы, шырока прадстаўленыя на рынку Афрыкі, лагістычныя аператары. Усе ўдзельнікі выступілі з прэзентацыяй сваіх магчымасцяў, пасля чаго была арганізавана нефармальная дыскусія.

Мяркуецца, што бізнес-канферэнцыя будзе спрыяць пашырэнню магчымасцяў беларуска-бельгійскага супрацоўніцтва ў сферы сумеснай работы на рынках афрыканскіх краін, наладжванню каналаў збыту беларускіх тавараў у Афрыцы пры садзейнічанні і пасярэдніцтве бельгійскага бізнесу.