BY
EN RU BY

Беларуска-пакістанскі бізнес-форум прайшоў у рамках міжнароднай выставе IEMA

27 верасня ў рамках комплекснай індустрыяльнай выставы IEMA адбыўся беларуска-пакістанскі бізнес-форум. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за сто прадстаўнікоў кампаній і бізнес-колаў Пакістана.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся Пасол Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Ермаловіч і Міністр прамысловасці, гандлю, інвестыцый і інфармацыі Урада правінцыі Пенджаб Міан Ікбал. У сваім выступе яны выказалі надзею на ўмацаванне і развіццё беларуска-пакістанскіх гандлёва-эканамічных адносін.

У рамках мерапрыемства адбыліся прэзентацыі экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, яе прамысловай, нафтахімічнай і навуковай галін, выступы кампаній-удзельнікаў Нацыянальнай экспазіцыі. Таксама найбуйнейшыя пакістанскія тураператары сабраліся на форуме з мэтай азнаямлення з турыстычным патэнцыялам нашай краіны. Прайшлі B2B перамовы беларускіх прадпрыемстваў з прадстаўнікамі пакістанскіх дзелавых колаў.

Міжнародная выстава «International Engineering & Machinery Asia Exhibition» (IEMA) праходзіць у г. Лахоры (Ісламская Рэспубліка Пакістан) з 26 па 28 верасня 2019 года. Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі нашай краіны, а таксама беларуска-пакістанскага бізнес-форуму выступае Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі.