BY
EN RU BY

Беларуска-ўкраінскі семінар па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі

16 верасня бягучага года Нацыянальным цэнтрам маркетынга МЗС Рэспублікі Беларусь і Украінскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў арганізаваны семінар на тэму «Аграпрамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь. Інструменты і стратэгіі выхаду на рынак».

У семінары прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігар Сокал і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізіма.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынга Валерый Садоха ў прэзентацыйных матэрыялах прадставіў механізмы выхаду на рынак Беларусі, умовы стварэння прадпрыемстваў з замежным капіталам і магчымасці партала Export.by.

Начальнік адукацыйнага цэнтра Наталля Тышкевіч азнаёміла ўкраінскія кампаніі з умовамі ўдзелу ў працэдурах закупак, а начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ксенія Мелешка прадставіла пашыраную прэзентацыю аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Даведачна: у студзені - чэрвені 2021 года тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай вырас на 38%. Украіна з'яўляецца другім, пасля РФ, гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь.