BY
EN RU BY

У Мінску адбылася біржа кантактаў з удзелам бізнесменаў з Іванаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі


24 кастрычніка ў Мінску прайшлі перамовы з дэлегацыяй з Іванаўскай вобласці. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі (АНА) «Цэнтр падтрымкі экспарту Іванаўскай вобласці», ТАА НВА «Лічбавыя вымяральныя трансфарматары», ААТ «Івхімпрам», ЗАТ «Электракантакт», ТАА «ТэкстыльМастер ОПТ», ТАА «Фабрыка «Надзея».

Мерапрыемства наведалі больш за 30 прадстаўнікоў беларускіх кампаній металургічнай, тэкстыльнай і энергетычнай сферы прамысловасці, у тым ліку ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «БМЗ», ААТ «Амкадор», РУП «БелНДПІэнергапрам», ЗАТ «Атлант», ААТ «Галантэя», ААТ «Камволь», а таксама Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Ва ўступным слове дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха адзначыў, што Расія – найважнейшы стратэгічны партнёр Беларусі, і кожны рэгіён гэтай краіны ўносіць свой уклад у двухбаковае супрацоўніцтва, у тым ліку і Іванаўская вобласць. «Не сумняваюся, што сённяшняя сустрэча стане яшчэ адным крокам па ўмацаванні беларуска-расійскіх адносін. За апошнія гады з'явілася нямала пацверджанняў таго, што ў нас заўсёды ёсць перспектыўныя праекты для сумеснай рэалізацыі», – дадаў Валерый Садоха.

Кіраўнік расійскай дэлегацыі вядучы кансультант АНА «Цэнтр падтрымкі экспарту Іванаўскай вобласці» Марыя Любімава распавяла аб гандлёвым патэнцыяле рэгіёну: за I паўгоддзе 2018 года тавараабарот вобласці склаў больш за RUB 20 млрд. Іванаўская вобласць у асноўным экспартуе тэкстыль і вырабы з яго, прадукцыю хімічнай прамысловасці і металаапрацоўкі, а таксама драўніну, цэлюлозу і тавары народнага спажывання. Беларусь займае трэцяе месца сярод гандлёвых партнёраў вобласці. Марыя Любімава запрасіла беларускіх прадпрымальнікаў наведаць рэгіён з візітам у адказ і працягнуць абмеркаванне перспектыўных праектаў.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі дэлегацыі правялі прэзентацыі сваіх кампаній. На перамовах у фармаце В2В прадстаўнікі беларускіх і расійскіх кампаній абмеркавалі магчымыя напрамкі гандлю і кааперацыі, абмяняліся кантактамі і дамовіліся аб далейшым узаемадзеянні.