BY
EN RU BY

Дзелавыя колы Беларусі і Разанскай вобласці абмеркавалі вектары ўзаемадзеяння

Разанская дэлегацыя пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Урада Разанскай вобласці, які курыруе дзейнасць Міністэрства прамысловасці і эканамічнага развіцця рэгіёну, Святланы Гарачкінай, абмеркавала з беларускімі дзелавымі коламі пытанні супрацоўніцтва і перспектывы развіцця ў нафтагазавай галіне, а таксама ў сферы харчовай прамысловасці.

Абмеркаванне прайшло 21 ліпеня ў рамках Дзелавога форуму па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь і Разанскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Мэта мерапрыемства - пошук стратэгічных партнёраў у Рэспубліцы Беларусь, а таксама абмеркаванне перспектыўных вектараў ўзаемадзеяння. У Дзелавым форуме прынялі ўдзел Старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Андрэй Бубен, Гандлёвы Прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў, таксама іншыя афіцыйныя асобы. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.

У рамках праграмы Дзелавога форуму прайшла біржа дзелавых кантактаў прадстаўнікоў беларускага бізнэсу і разанскай дэлегацыі. Таксама адбылося наведванне гасцямі прадпрыемстваў: індустрыяльнага парку «Вялікі камень», ДВА «Беларуснафта», ААТ «Мазырскі НПЗ», ТАА «Еўрагандаль» і іншых.