BY
EN RU BY

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн прыняў удзел у Беларуска-брытанскім гандлёва-эканамічным форуме

З прэзентацыяй на форуме выступіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха. Ён адзначыў, што для паспяховай дзейнасці на замежных рынках неабходна арыентавацца на іх асаблівасці і патрэбы, ведаць асноўных канкурэнтаў, арыентавацца ў коштах. Нацыянальны цэнтр маркетынгу аказвае шырокі спектр паслуг, накіраваных на развіццё знешнеэканамічных сувязяў беларускіх і замежных кампаній. Цэнтр садзейнічае эфектыўнаму развіццю бізнесу ў Беларусі і за мяжой: аказвае інфармацыйна-маркетынгавыя паслугі, ажыццяўляе комплекснае суправаджэнне знешнеэканамічнай дзейнасці, у тым ліку забяспечвае інфармацыйную падтрымку пры правядзенні закупак тавараў, работ і паслуг у Беларусі і за мяжой, арганізуе выставачныя і дзелавыя мерапрыемствы, прапануе адукацыйныя праграмы для беларускіх экспарцёраў і многае іншае.

У Беларуска-брытанскім гандлёва-эканамічным форуме прынялі ўдзел каля 130 прадстаўнікоў 70 кампаній і арганізацый з усіх рэгіёнаў Беларусі. На форуме былі абмеркаваны асноўныя напрамкі развіцця двухбаковага беларуска-брытанскага супрацоўніцтва. Адбыўся таксама семінар-трэнінг па арганізацыі экспарту беларускіх тавараў у Вялікабрытанію.