BY
EN RU BY

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прыняў удзел у беларуска-італьянскім дзелавым форуме

24 чэрвеня 2019 г. у Рыме адбыўся беларуска-італьянскі форум, прымеркаваны да беларуска-італьянскай Міжурадавай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву (25 чэрвеня 2019 г.).

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха выступіў на форуме з аглядам экспартнага патэнцыялу Беларусі і магчымасцяў развіцця двухбаковага гандлю паміж краінамі.

У беларуска-італьянскім форуме прынялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў дзелавых колаў. Мерапрыемства прайшло ў штаб-кватэры Нацыянальнай італьянскай канфедэрацыі рамеснікаў, малых і сярэдніх прадпрыемстваў «CNA».

У склад дэлегацыі Беларусі, якую ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, таксама ўвайшлі Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў, кіраўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку «Вялікі камень», СЭЗ «Брэст» і іншыя прадстаўнікі беларускага бізнесу.