BY
EN RU BY

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у сустрэчы ўдзельнікаў Сусветнай выстаўкі «ЭКСПА-2020»

26 – 28 лістапада 2018 г. прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у штогадовай сустрэчы замежных удзельнікаў Сусветнай выставы «ЭКСПА-2020» у г. Дубаі.

У ходзе пленарнага пасяджэння абмяркоўваліся асноўныя пытанні падрыхтоўкі да выставы, на секцыях – тэрміны будаўніцтва павільёнаў і іх напаўнення, а таксама праграма мерапрыемстваў у рамках выставы. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі правялі перамовы з кампаніяй-забудоўшчыкам нацыянальнага павільёна, а таксама шэраг сустрэч па абмене вопытам з іншымі краінамі-ўдзельнікамі.

Удзельнікі сустрэчы таксама наведалі будаўнічую пляцоўку Сусветнай выстаўкі «ЭКСПА-2020», дзе змаглі ацаніць ход будаўніцтва інфраструктуры выставачнага комплексу.


Нагадаем, аператарам экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на «ЭКСПА-2020» вызначаны Нацыянальны цэнтр маркетынгу. Падрыхтоўка да ўдзелу ў выставе арганізавана і ажыццяўляецца ў некалькі этапаў. У цяперашні час абрана генеральная падрадная арганізацыя, якая будзе праектаваць і будаваць нацыянальны павільён (беларускім бокам заключаны кантракт, чакаецца дазвол на пачатак будаўніцтва).

Для даведкі

Сусветная выстава «ЭКСПА-2020» будзе праходзіць у г. Дубаі (ААЭ) з кастрычніка 2020 па красавік 2021 г. Свой удзел у ёй ужо пацвердзілі каля 180 краін. Арганізатары чакаюць, што колькасць наведвальнікаў дасягне 25 – 30 млн. Канцэпцыя Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў г. Дубаі грунтуецца на трох «і»: інавацыях, інвестыцыях, індывідуўме.