BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу да выставы China International Import Expo ў г. Шанхаі падрыхтаваў выпуск часопіса «Export of Belarus» на кітайскай і англійскай мовах

5-10 лістапада 2018 г. у г. Шанхаі (Кітай) пройдзе Міжнародная выстава імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo. Спецыяльна да гэтага мерапрыемства Нацыянальны цэнтр маркетынгу падрыхтаваў выпуск часопіса «Export of Belarus», у якім прадстаўлены экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь з улікам запытаў і асаблівасцяў кітайскага рынку.

Рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы на старонках часопіса размясцілі каля 50 беларускіх прадпрыемстваў. Сярод іх - ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «БелАЗ», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гомельскае ВА «Крышталь» - кіруючая кампанія холдынгу «КРЫШТАЛЬ-Холдынг», РУВГП «Аршанскі льнакамбінат», ААТ «Мінскі завод пеністых він», СААТ «Камунарка», УП «Мінскі холадакамбінат №2», ААТ «Тураўскі малочны камбінат», ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

У інфармацыйным блоку прадстаўлены інтэрв'ю з Міністрам эканомікі Беларусі, старшынёй беларускай часткі Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Дзмітрыем Крутым, Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Кірылам Рудым, старшынёй канцэрна «Белнафтахім» Андрэем Рыбаковым, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандрам Шуміліным. Размешчаны матэрыялы аб экспартным патэнцыяле лясной і харчовай галін.

Выданне будзе распаўсюджвацца сярод удзельнікаў і наведвальнікаў выставы Import Expo, частка будзе прадастаўлена Пасольству Беларусі ў Кітаі для прасоўвання інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў на кітайскім рынку.

Для даведкі: 

Часопіс «Export of Belarus» - рэкламна-інфармацыйнае выданне, прызначанае для прадстаўлення экспартнага патэнцыялу беларускіх арганізацый і рэспублікі ў цэлым на рынках замежных дзяржаў. Заснаваны ў красавіку 2016 г. Кожны выпуск часопіса прымеркаваны да ўдзелу Беларусі ў буйных эканамічных мерапрыемствах за мяжой. Выдаюцца таксама галіновыя і рэгіянальныя выпускі. Выданне адрозніваецца актуальнасцю і паўнатой прадстаўленай інфармацыі, сучасным дызайнам, высокай якасцю паліграфічнага выканання.

У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка выпуску часопіса «Export of Belarus», прысвечанага экспартных магчымасцях горада Мінска.