BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае беларускіх удзельнікаў на Беларуска-Кітайскі дзелавы форум у г. Шанхаі 7 лістапада 2018 г.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 7 лістапада 2018 г. арганізуе Беларуска-Кітайскі дзелавы форум у рамках Першай Кітайскай міжнароднай выставы імпартных тавараў і паслуг «China International Import Expo».

Улічваючы значнасць Кітая як гандлёвага партнёра Беларусі, у мэтах умацавання традыцыйных дружалюбных сувязяў і наладжвання новых кантактаў запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве.

Свае экспартныя магчымасці ў сферах гандлю, інвестыцый, інавацый, аховы здароўя, турызму, культуры і адукацыі прадставяць больш за 80 беларускіх кампаній.

У адкрыцці форуму запланаваны ўдзел намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалая Снапкова, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага, кіраўніцтва беларускіх міністэрстваў і Міністэрства камерцыі КНР.

У рамках правядзення мерапрыемства будзе арганізаваны руска-кітайскі сінхронны пераклад.

Месца правядзення: Нацыянальны выставачны цэнтр Шанхая (National Convention and Exhibition Center), корпус 4Н, залы М401, М402, М403.

Дата і час правядзення: 7 лістапада 2018 г. 14:00 - 16:00 (пачатак рэгістрацыі ў 13.30).


Праграма Беларуска-Кітайскага дзелавога форуму:

Афіцыйнае адкрыццё форуму, зала М401

Секцыя «Экспартны і інавацыйны патэнцыял Беларусі», зала М402

Секцыя «Спрыяльны інвестыцыйны клімат Беларусі - залог паспяховага партнёрства», зала М403

Секцыя «Прывабнасць турыстычных, адукацыйных і медыцынскіх паслуг Беларусі», зала М401


Уваход - па папярэдняй рэгістрацыі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 10 кастрычніка 2018 г.

Рэгістрацыйная форма

Просім адправіць запоўненую форму для рэгістрацыі на адрас oms@icetrade.by. Тэл. +375 (17) 328 46 25.