BY
EN RU BY

Дзяржзакупкі па новых правілах: каментар эксперта Нацыянальнага цэнтра маркетынгу

Сістэму закупак у краіне ўдасканаляць, каб павысіць эфектыўнасць расходавання бюджэтных сродкаў. Пра гэта газеце «Аргументы і факты» распавяла начальнік адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Наталія Тышкевіч.

Штогод каля 10% беларускага ВУП траціцца на набыццё тавараў, работ і паслуг за кошт сродкаў бюджэту. 1 ліпеня ўступіць у сілу новая рэдакцыя Закона «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», піша выданне. Згодна з ёй спецыялістам, якія займаюцца дзяржзакупкамі (ад 10 да 20 тыс. чалавек), трэба прайсці дадатковае навучанне.

Больш падрабязна пра змены ў заканадаўстве і патрабаваннях да спецыялістаў, якія займаюцца дзяржзакупкамі, чытайце ў матэрыяле «Дзяржзакупкі: з ліпеня - па новых правілах» у газеце «Аргументы і факты» (№ 6 ад 5 лютага 2019 г.).