BY
EN RU BY

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха даў інтэрв'ю радыё «Беларусь»

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха даў інтэрв'ю міжнароднаму радыё «Беларусь».

«Цікавасць да краіны, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, натуральная, але для таго, каб гэтую цікавасць можна было падтрымліваць, трэба стварыць неабходныя ўмовы. Для гэтага ў ліпені мінулага года Рэспубліка Беларусь ўстанавіла бязвізавы рэжым, – адзначыў Валерый Садоха ў сваім выступе. – Больш дэлегацый сталі наведваць Беларусь, у тым ліку і бізнес-колы. У 2018 г. на базе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу мы правялі больш за 20 бізнес-мерапрыемстваў, форумаў з удзелам прадстаўнікоў Польшчы, Літвы, Балгарыі, Францыі і іншых краін».

У якіх міжнародных выставачных праектах плануе ўдзел Беларусь? Як наша краіна рыхтуецца да Сусветнай выставы «ЭКСПА-2020» у Дубаі? Чым здзівіць замежнага госця і якім будзе калектыўны стэнд нашай рэспублікі на выставе Balttour 2019 у Рызе? Па якіх асаблівасцях Беларусь вядомая ў свеце – нацыянальнай кухні, прыродзе, гісторыі?

Слухайце інтэрв'ю з Валерыем Садоха для міжнароднага радыё «Беларусь» па спасылцы на YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.