BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведала дэлегацыя з Іванаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі

23 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася сустрэча з удзельнікамі бізнес-місіі Іванаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь (праходзіць 22 – 26 кастрычніка).

У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі (АНА) «Цэнтр падтрымкі экспарту Іванаўскай вобласці», ТАА НВА «Лічбавыя вымяральныя трансфарматары» (абсталяванне для электраэнергетычных аб'ектаў), ААТ «Івхімпрам» (прадукцыя хімічнай галіны), ТАА «ТэкстыльМастер ОПТ» (тэкстыльная прадукцыя спецыяльнага прызначэння) і ТАА «Фабрыка «Надзея» (мужчынскі і жаночы трыкатаж).

Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу правялі прэзентацыю дзейнасці прадпрыемства. Яны адзначылі, што Цэнтр аказвае садзейнічанне прасоўванню экспарту і прадастаўляе прадпрыемствам комплекс паслуг: правядзенне маркетынгавых даследаванняў, арганізацыю выставачных і дзелавых мерапрыемстваў, павышэнне кваліфікацыі для работнікаў аддзелаў знешнеэканамічных сувязяў. Госці высока ацанілі магчымасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, асабліва вылучыўшы такія, як даследаванні рынкаў і галін і паслугі па пошуку бізнес-партнёраў.

Удзельнікі дэлегацыі Іванаўскай вобласці таксама зацікавіліся магчымасцю рэгістрацыі на партале Export.bу, на якім можна дэманстраваць свае тавары, паслугі і тэхналогіі, сачыць за прапановамі, якія цікавяць кампаній.

Прадстаўнікі Іванаўскай вобласці адзначылі, што нацэлены на прамы гандаль з беларускімі прадпрыемствамі і спадзяюцца, што біржа кантактаў, якая адбудзецца 24 кастрычніка, будзе плённай і паспрыяе пашырэнню сувязяў паміж Беларуссю і Іванаўскай вобласцю.