BY
EN RU BY

Выйшаў у свет выпуск часопіса «Кан'юнктура рынкаў», прысвечаны Венгрыі

Венгрыя ўваходзіць у лік 30 асноўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. Стан знешняга гандлю таварамі паміж Беларуссю і Венгрыяй досыць устойлівы, двухбаковы абарот тавараў і паслуг штогод перавышае $ 200 млн. Аднак эксперты лічаць, што патэнцыял беларуска-венгерскіх адносін пакуль не выкарыстоўваецца ў поўнай меры.

Пра асаблівасці венгерскага рынку, асноўныя паказчыкі беларуска-венгерскага гандлю і аб найбольш перспектыўных сферах двухбаковага супрацоўніцтва – у кастрычніцкім выпуску часопіса «Кан'юнктура рынкаў».

У 2017 г. Венгрыя імпартавала тавараў на $ 104,3 млрд, што на 13% больш, чым у 2016 годзе. Асноўныя імпартныя пазіцыі Венгрыі, геаграфія паставак і магчымасці для беларускіх пастаўшчыкоў – у аглядзе рынку, падрыхтаваным спецыялістамі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолт Чутора сваёй асноўнай задачай бачыць вывядзенне адносін паміж краінамі на якасна новы ўзровень. У інтэрв'ю з ім – аб запатрабаваных у Венгрыі беларускіх таварах, рэгіянальным узаемадзеянні і турыстычным патэнцыяле дзвюх краін.

У Венгрыі добра сябе зарэкамендавалі многія беларускія брэнды, адзначае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Хайноўскі. Ён распавёў пра тое, што ўяўляе сабой Венгрыя на сучасным этапе, чаму гандаль праз трэція краіны можа быць выгадны і якія перспектывы беларуска-венгерскіх гандлёва-эканамічных адносін.

У выпуску таксама прадстаўлены меркаванні экспертаў: грамадскага прадстаўніка БелГПП у Венгрыі прафесара Шандора Маккаі, дырэктара дэпартамента краін СНД Гандлёва-прамысловай палаты Будапешта Ёжафа Ковача і інвестыцыйнага агента Рэспублікі Беларусь Енё Фалер. Сваім вопытам работы ў Венгрыі на старонках часопіса падзяліліся беларускія прадпрыемствы, а ў рубрыцы «Саветы юрыста» традыцыйна пазначаныя асноўныя юрыдычныя асаблівасці вядзення бізнесу ў гэтай краіне.

Анонс гэтых і іншых матэрыялаў нумара, а таксама падрабязную інфармацыю аб тым, як аформіць падпіску на часопіс, можна знайсці на партале Export.by ў раздзеле «Выданні».

Часопіс «Кан'юнктура рынкаў» – выданне для дзелавых людзей, у якім публікуецца эксклюзіўная аналітычная інфармацыя аб стане замежных рынкаў, асаблівасцях працы і шляхах выхаду на іх, перспектыўных кірунках развіцця двухбаковых адносін. Часопіс выдаецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.