BY
EN RU BY

Выйшаў у свет выпуск часопіса «Кан'юнктура рынкаў», прысвечаны рынку Італіі

Італія трывала замацавалася ў ліку ключавых партнёраў Беларусі і займае 10-е месца па тавараабароту. У 2014 г. аб'ём двухбаковага гандлю дасягнуў рэкордных $ 2 млрд. Эканомікі дзвюх краін узаемадапаўняльныя, таму таварныя пазіцыі, па якіх ажыццяўляецца двухбаковы гандаль, досыць дыверсіфікаваныя. Італьянскі бізнес зацікаўлены ў беларускім рынку: у нашай краіне зарэгістравана каля 250 кампаній з удзелам італьянскага капіталу.

Падрабязней пра стан беларуска-італьянскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і перспектыўных напрамках ўзаемадзеяння - у новым выпуску часопіса «Кан'юнктура рынкаў».

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальдо лічыць Беларусь краінай з вялікім эканамічным патэнцыялам і ацэньвае станоўча многія фактары, такія, як стабільнасць, высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў. У інтэрв'ю з ім - аб сумесных праектах, падабенстве ў менталітэце італьянцаў і беларусаў, ролі малога і сярэдняга бізнесу ў развіцці эканомікі.

Прэферэнцыйныя рэжымы Беларусі, а таксама перавагі краіны ад сяброўства ў ЕАЭС прыцягваюць італьянскіх інвестараў, адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Аляксандр Гур'янаў. У інтэрв'ю часопісу ён распавёў аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы, праведзеных і маючых адбыцца афіцыйных візітах, новых спосабах павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю.

У Італіі ў адносінах да замежных інвестараў дзейнічае так званы прынцып узаемнасці: іншаземец мае такія ж правы, як італьянскі грамадзянін, які ажыццяўляе аналагічную дзейнасць у дзяржаве гэтага замежніка. Больш падрабязна аб прававых аспектах працы ў краіне - у матэрыяле, падрыхтаваным юрыдычнай фірмай «Арцынгер». А ў рубрыцы «Вопыт» прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў, прадстаўленых у Італіі, даюць свае парады па выхаду на італьянскі рынак.

Анонс гэтых і іншых матэрыялаў нумара, а таксама падрабязную інфармацыю аб тым, як аформіць падпіску на часопіс, можна знайсці на партале Export.by ў раздзеле «Выданні».

Часопіс «Кан'юнктура рынкаў» - выданне для дзелавых людзей, у якім публікуецца эксклюзіўная аналітычная інфармацыя аб стане замежных рынкаў, асаблівасцях працы і шляхах выхаду на іх, перспектыўных кірунках развіцця двухбаковых адносін. Часопіс выдаецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.