BY
EN RU BY

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі прынялі ўдзел у міжнародным семінары па дзяржаўных закупках ў г. Кішынёве


23 – 25 ​​кастрычніка ў г. Кішынёве (Малдова) адбыўся Рэгіянальны семінар па дзяржаўных закупках для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа «Дзяржаўныя закупкі і міжнародны гандаль: уплыў на інклюзіўны эканамічны рост, рэгіянальнае развіццё і палітычны ўплыў для краін з пераходнай эканомікай і краін у стадыі развіцця». Арганізатарам семінара выступіў Сакратарыят Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) у супрацоўніцтве з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) і Праграмай развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ПРААН).

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу. Мерапрыемства таксама наведалі спецыялісты з Албаніі, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Былой югаслаўскай Рэспублікі Македонія, Малдовы, Чарнагорыі, Таджыкістана, Турцыі і Украіны.

У ходзе семінара ўдзельнікі вывучылі дзейнасць СГА і ЕБРР, звязаную з дзяржаўнымі закупкамі, а таксама міжнародны вопыт краін у частцы ажыццяўлення працэсу дзяржаўных закупак, абмеркавалі перавагі і праблемы, звязаныя з далучэннем да Пагаднення аб дзяржаўных закупках і яго выкананнем.

Для даведкі: у чэрвені 2018 годзе Беларусі быў прысвоены статус назіральніка ў Камітэце СГА па дзяржаўных закупках. Рэспубліка Беларусь стала першай краінай, якая аформіла такі статус да далучэння да СГА і атрымала права ўдзельнічаць у дыскусіях на пляцоўцы Камітэта. Пагадненне СГА па дзяржаўных закупках рэгулюе дзейнасць па закупцы тавараў і паслуг, якiя ажыццяўляюцца для дзяржаўных патрэб. Удзельнікамі Пагаднення з'яўляюцца 47 краін-членаў СГА. З краін -членаў ЕАЭС толькі Арменія з'яўляецца ўдзельнікам Пагаднення.