BY
EN RU BY

Калектыўны стэнд Рэспублікі Беларусь пачаў працу на выставе «Balttour-2020» у Рызе

31 студзеня калектыўная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь, арганізаваная Нацыянальным цэнтрам маркетынгу МЗС, пачала сваю працу на 27-й міжнароднай выставе-кірмашы турызму «Balttour-2020» у г.Рызе (Латвія).

Адзіны стэнд пад брэндам «Belarus» прадставіў наведвальнікам выставы магчымасці адпачынку ў нашай краіне, зрабіўшы акцэнт на ўязны медыцынскі турызм. Удзельнікамі калектыўнай экспазіцыі сталі вядучыя беларускія санаторыі і здраўніцы (санаторыі «Юнацтва», «Нёман 72», «СКО «Белаграздраўніца», аздараўленчы комплекс «Барок»), гасцініцы і гатэлі (УКХ «Гасцінічны холдынг Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», «Прэзідэнт-Гатэль», «Мінск», «Гасцініца Планета», гасцінічны комплекс «Юбілейны»), замкавы комплекс «Мір», а таксама дзяржаўны інфармацыйны партал медыцынскіх паслуг «Клінікі Беларусі».

Калектыўны стэнд Рэспублікі Беларусь адкрыў Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Васіль Марковіч.

У турыстычнай выставе прымаюць удзел 860 кампаній з больш за 40 краін свету. Чакаецца больш за 30 тысяч наведвальнікаў з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расіі, Скандынавіі, іншых краін Еўропы.

Праца калектыўнага стэнда Беларусі прадоўжыцца да 2 лютага 2020.