BY
EN RU BY

Адукацыйны цэнтр Нацыянальнага цэнтра маркетынгу запрашае на карпаратыўныя семінары, прысвечаныя закупачнай дзейнасці

Адукацыйны цэнтр Нацыянальнага цэнтра маркетынгу запрашае на карпаратыўныя семінары па тэматыцы дзяржаўных закупак, якія праводзяцца ў Мінску і з выездам у іншыя населеныя пункты Беларусі.

Дадзены фармат заняткаў асабліва запатрабаваны ў рэгіёнах: у 2018 г. праведзена 40 выязных мерапрыемстваў. Навучанне ў карпаратыўным фармаце дазваляе не толькі зэканоміць часавыя і фінансавыя рэсурсы, але і прыносіць бȯльшую практычную карысць слухачам: яны атрымліваюць інфармацыю па канкрэтнай тэме, маюць магчымасць задаць пытанні, ўдакладніць дэталі, разабрацца ў спецыфічных момантах, якія ўзнікаюць пры правядзенні закупак у той ці іншай сферы.

Праграмы карпаратыўных семінараў ствараюцца індывідуальна для кожнай арганізацыі або прадпрыемства, у залежнасці ад сферы дзейнасці і пажаданняў, і ўзгадняюцца з заказчыкам. Навучальныя праграмы адукацыйнага цэнтра пабудаваны на шматгадовым вопыце працы ў сферы забеспячэння закупак, выкладчыкамі з'яўляюцца практыкуючыя спецыялісты, здольныя растлумачыць складаныя рэчы простай мовай.

«Год пачаўся актыўна, за тры першыя тыдні студзеня ўжо праведзена чатыры карпаратыўных семінара, на якіх прайшлі навучанне 147 слухачоў: для Віцебскага ДВЛГА (г. Віцебск), ААТ «БМЗ» (г. Жлобін), ААТ «Дамачай» (г. Магілёў), ААТ «Зеніт» (г. Магілёў)», - адзначыла начальнік адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Наталля Тышкевіч.

Тэмы праведзеных семінараў:

- «Правядзенне працэдур закупак у будаўніцтве дзяржаўнымі ўстановамі, якія ажыццяўляюць функцыі заказчыка. Бягучы рамонт»;

- «Закупкі за кошт уласных сродкаў для заказчыкаў (арганізатараў) і пастаўшчыкоў: асаблівасці арганізацыі і ўдзелу»;

- «Арганізацыя і правядзенне дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Карпаратыўныя семінары праводзяцца адукацыйным цэнтрам Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па папярэдняй заяўцы.

Таксама запрашаем прайсці навучанне на тэматычных семінарах і курсах павышэння кваліфікацыі ў нашым цэнтры.

Па пытаннях удзелу ў адукацыйных праграмах звяртайцеся:

тэл. +375 17 203 60 01;

e-mail: seminar@ncmps.by