BY
EN RU BY

Круглы стол з італьянскімі экспертамі правядзе Нацыянальны цэнтр маркетынгу для беларускіх экспарцёраў

24 ліпеня Нацыянальны цэнтр маркетынгу сумесна з юрыдычнай кампаніяй REVERA і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» правядзе круглы стол, прысвечаны выхаду беларускіх кампаній на рынак Італіі. Эксперты з Беларусі і Італіі збяруцца разам, каб разабраць усе нюансы працы на італьянскім рынку. Круглы стол будзе карысны для ўласнікаў бізнесу, дырэктараў кампаній, кіраўнікоў аддзелаў закупак.

У праграме:

1. Асаблівасці вядзення бізнесу з італьянскімі контрагентамі.

Асаблівасці бізнес-клімату ў Італіі і асноўныя адрозненні італьянскага бізнес-асяроддзя. Як праверыць надзейнасць італьянскіх контрагентаў.

2. Экспарт і імпарт тавараў, работ, паслуг.

Асноўныя пазіцыі, якія экспартуецца ў Італію і імпартуюцца з Італіі. Сертыфікацыя: куды ісці, каб дапамаглі, колькі каштуе, як доўга доўжыцца працэс. Як атрымаць фінансаванне экспарту.

3. Інвестыцыйныя магчымасці для замежнага бізнесу ў Італіі: погляд знутры.

Што ўлічыць пры стварэнні кампаніі: падатковы рэжым, структура кіравання, сумесная кампанія і пр. Што такое «залатая віза» і як скарыстацца яе перавагамі. Якія магчымасці па інвестыцыйным крэдытаванні існуюць для беларускіх кампаній.

Кожны блок праграмы будзе дапоўнены жывой дыскусіяй з прадстаўнікамі кампаній, якія ўжо працуюць на італьянскім рынку. Ва ўдзельнікаў круглага стала будзе магчымасць пагутарыць з намеснікам пасла Італіі ў Беларусі Паола Таніні, спецыялістам у карпаратыўным, камерцыйным і банкаўскім праве R & P Legal Марыяй Крысцінай Брейден, прадстаўніком REVERA у Італіі Юліяй Пракапенка, а таксама прадстаўнікамі Банка развіцця Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі .

Круглы стол пройдзе з 10:00 да 13:30

па адрасе: Банк развіцця Рэспублікі Беларусь, пр-т Машэрава, 35.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі