BY
EN RU BY

Лікбез: вызначэнне арыентыровачнага кошту пры дзяржзакупках

Новая рэдакцыя Закона «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», якая ўступіла ў сілу з 1 ліпеня 2019 года, прадугледжвае абавязковае ўказанне заказчыкам пры правядзенні працэдур закупак арыентыровачнага кошту прадмета, які закупляецца. Згодна з пастановай МАРГ (ад 2019/04/12 № 35), гэта можа быць зроблена трыма спосабамі: праектна-каштарысным, затратным і вывучэннем кан'юнктуры рынку. Пры гэтым, праектна-каштарысны і затратны спосабы прымяняюцца толькі ў асобных вызначаных заканадаўствам выпадках, а спосаб вывучэння кан'юнктуры рынку з'яўляецца прыярытэтным.

Як жа заказчыкам выканаць дадзенае патрабаванне з мінімальнымі выдаткамі рэсурсаў?

Каб вывучыць кан'юнктуру рынку, неабходна правесці маркетынгавыя даследаванні. Выканаць даследаванне прадпрыемства можа самастойна, абапіраючыся на штатнага маркетолага ці таго спецыяліста, хто выконвае падобныя функцыі (спецыяліста па закупках, забеспячэнні, продажах). Якой інфармацыяй павінен валодаць такі спецыяліст? Ён можа выкарыстоўваць дадзеныя аб выніках дзяржаўных закупак, цэны патэнцыйных пастаўшчыкоў, прэйскуранты, дадзеныя статыстычнай справаздачнасці, а таксама вынікі вывучэння рынку пры ўмове ўказання ў такіх выніках выкарыстоўванай метадалогіі разліку цэн, іншыя крыніцы інфармацыі.

Працэс працаёмкі, асабліва пры наяўнасці шырокага пераліку прадукцыі. І, калі прадпрыемства імкнецца да эканоміі бюджэту (часу і іншых рэсурсаў), то неабходна, каб арыенціровачны кошт быў першапачаткова выстаўлены правільна. А гэта значыць, што вывучэнне кан'юнктуры рынку лепш даверыць прафесіяналам.

Кансалтынгавыя цэнтры, працуючы з маркетынгавымі даследаваннямі, ужываюць, перш за ўсё, прафесійныя базы дадзеных. У якасці крыніц інфармацыі выкарыстоўваюцца звесткі, якія прадстаўляюцца вытворцамі і пастаўшчыкамі розных краін свету. Базы дадзеных утрымліваюць не толькі інфармацыю аб цэнах, якія складваюцца па выніках правядзення працэдур закупак, якія ажыццяўляюцца за кошт розных крыніц фінансавання, але і дадзеныя дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, а таксама іншыя крыніцы інфармацыі, у тым ліку закрытыя.

У выніку заказчыку прадастаўляецца гатовая справаздача, якая змяшчае звесткі аб арыентыровачным кошту прадмета закупкі, метадалогіі разліку арыентыровачнага кошту, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць зыходныя дадзеныя, выкарыстаныя для разлікаў.

Вопыт Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, назапашаны многімі гадамі практыкі, паказвае, што прафесійна выкананыя работы па папярэдняму даследаванню рынку могуць быць выкарыстаны заказчыкамі не толькі ў якасці абгрунтавання арыентыровачнага кошту прадмета закупкі, але і для наступнага правядзення працэдуры закупкі з адной крыніцы.

У мэтах садзейнічання арганізацыям і прадпрыемствам пры правядзенні працэдур закупак Нацыянальны цэнтр маркетынгу аказвае паслугі па вывучэнні кан'юнктуры рынку для вызначэння арыентыровачнага кошту прадмета закупкі.