BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

26 лістапада ў г. Варшаве ў рамках пятага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» і Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю.

У рамках работы Сумеснай Беларуска-Польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве пад старшынствам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча і Міністра прадпрымальніцтва і тэхналогій Рэспублікі Польшча Ядвігі Эмілевіч прайшоў Беларуска-польскі бізнес-форум. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: з беларускага боку – Нацыянальны цэнтр маркетынгу, з польскага – Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю. На форуме прысутнічала больш за 120 удзельнікаў з Польшчы.



Падпісанне мемарандума будзе спрыяць вызначэнню новых перспектыўных напрамкаў двухбаковага гандлю, паляпшэнню паказчыкаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва абедзвюх краін, а таксама усталяванню новых кантактаў з польскімі партнёрамі.