BY
EN RU BY

Міністр інфраструктуры і транспарту Іспанскай аўтаномнай супольнасці Каталонія наведаў Нацыянальны цэнтр маркетынгу

31 студзеня ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася сустрэча з іспанскай дэлегацыяй на чале з Міністрам інфраструктуры і транспарту аўтаномнай супольнасці Каталонія Ісідрэ Гавін і Валлс.

Аўтаномная супольнасць Каталонія з'яўляецца адным з ключавых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі ў Іспаніі. Удзельнікамі сустрэчы таксама сталі генеральны дырэктар Дэпартамента транспарту і сувязі Міністэрства інфраструктуры і транспарту Каталоніі Давід Салдоні, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Барселоне Крысціян Балселлс Навара, Прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты правінцыі Лерыда Жаумэ Сальто Албарэда, прадстаўнікі Агенцтва па канкурэнтаздольнасці кампаній (ACCIO), іншыя прадстаўнікі каталонскіх дзелавых колаў, кіраўніцтва і спецыялісты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, прадстаўнікі СМІ Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха адзначыў, што дзякуючы папярэднім візітам у Іспанію, у нас ужо адладжаны добрыя кантакты з бізнес-супольнасцямі Барселоны, Лерыды. Валерый Садоха падкрэсліў, што патэнцыял Каталоніі, якая вырабляе амаль чвэрць валавога прадукту Іспаніі - гэта вельмі вялікі рынак, і выказаў упэўненасць у тым, што сённяшняя сустрэча дазволіць інтэнсіфікаваць беларуска-іспанскае гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў розных сферах.

Міністр інфраструктуры і транспарту, у сваю чаргу, адзначыў, што візіт дэлегацыі з Каталоніі праходзіць не толькі ў мэтах знаёмства з нашай краінай. «Візіт перш за ўсё прысвечаны прапрацоўцы тых эканамічных сфер, дзе мы хочам дасягнуць канкрэтных вынікаў і ўзаемадзеяння», - сказаў спадар Ісідрэ Гавін і Валлс.

Каталонскі бок выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў арганізацыі сумесных вытворчасцей у сферах транспартнага машынабудавання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама ажыццяўленні турыстычнага абмену.

Па выніку бакі дамовіліся ўзмацніць супрацоўніцтва ў арганізацыі ўдзелу дзелавых колаў абедзвюх краін у выставачных мерапрыемствах, пашырыць практыку абмену дзелавымі візітамі.

Напярэдадні іспанскай дэлегацыяй былі ініцыяваныя наведванні Мінгарвыканкама, прадпрыемстваў ААТ «Белкамунмаш» ААТ «МАПІД», авіякампаніі «Белавія», Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.