BY
EN RU BY

На выставе «Medinex» у Баку беларускія медыкі заключылі шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве

З 6 па 7 лістапада 2019 года прайшла работа беларускай экспазіцыі на Міжнароднай выставе медыцынскіх інавацый «Medinex» у г. Баку (Азербайджан). Сярод ганаровых гасцей і прафесійных наведвальнікаў выставы была адзначанана высокая цікавасць да стэнда пад брэндам «Belarus». Аднымі з першых яго наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджане Генадзь Ахрамовіч і намеснік Міністра аховы здароўя Азербайджана Эльсэвер Агаеў.

Удзельнікі калектыўнага стэнда, арганізаванага Нацыянальным цэнтрам маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі, дасягнулі шэраг двухбаковых дамоўленасцей з замежнымі медыцынскімі ўстановамі.

Адбыліся падпісанні дамоў аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам траўматалогіі і артапедыі і Інстытутам траўматалогіі і артапедыі Азербайджана, а таксама Азербайджанскім дзяржаўным інстытутам удасканалення ўрачоў ім. А.Аліева.

Падпісана Праграма сумесных дзеянняў паміж Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі і Азербайджанскім дзяржаўным інстытутам удасканалення ўрачоў імя А.Аліева.

Адбылося наведванне Цэнтральнай Клінікі Баку (Merkezi Klinika) і Нацыянальнага анкалагічнага цэнтра Азербайджана, дзе беларускі і азербайджанскі бакі дамовіліся падтрымліваць дзелавыя камунікацыі з мэтай узаемавыгаднага міжнароднага супрацоўніцтва.