BY
EN RU BY

Начальнік адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Наталля Тышкевіч у інтэрв'ю «Народнай газеце» распавяла пра змены, якія чакаюць удзельнікаў працэдур у сферы дзяржзакупак з 1 ліпеня 2019 года

Начальнік адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Наталія Тышкевіч у інтэрв'ю «Народнай газеце» распавяла пра змены, якія чакаюць удзельнікаў працэдур у сферы дзяржзакупак у сувязі з уступленнем у сілу з 1 ліпеня 2019 г. новай рэдакцыі закона «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)».

Як піша «Народная газета», новы закон аб дзяржзакупках усталёўвае асаблівасці правядзення працэдуры дзяржаўнай закупкі з удзелам суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Аб'ём дзяржзакупкі будуць дзяліць на пэўныя часткі (лоты). Удзельнікамі працэдуры дзяржзакупкі па такіх лотах змогуць выступаць толькі суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія прапануюць тавары (работы, паслугі) уласнай вытворчасці.

«Аб кардынальнай змене асноўных прынцыпаў закупак гаворка не ідзе. Аднак сама па сабе сістэма перажывае змены. Практычна ўсе этапы гэтага працэсу пераводзяцца ў электронны фармат, што адпавядае сусветным трэндам у гэтай сферы. У прынцыпе, сістэма электронных закупак, якая ужо існуе ў нас, - адна з самых прагрэсіўных у СНД. Але наперадзе яшчэ больш захапляльныя перспектывы. І да іх суб'ектам гаспадарання трэба быць гатовым», - распавяла Наталія Тышкевіч.

Што зменіцца ў сістэме дзяржаўных закупак, як будзе працаваць новая дзяржаўная інфармацыйна-аналітычная сістэма (ГІАС), як удзельнікам рынку дзяржзакупак падрыхтавацца да працы ў новых умовах, - чытайце ў матэрыяле «Угоды на сумленне» у «Народнай газеце» (№ 5 ад 1 лютага 2019 г.).