BY
EN RU BY

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена на індустрыяльнай выставе ў Рызе

Прадстаўнікі вядучых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў ужо трэці год запар стануць удзельнікамі найбуйнейшай ў Прыбалтыцы падзеі ў галіне металаапрацоўкі і машынабудавання. Міжнародная спецыялізаваная выстава матэрыялаў і тэхналогій прамысловай вытворчасці, машынабудавання, металаапрацоўкі, аўтаматызацыі, электронікі, электратэхнікі і інструментаў «Tech Industry» пройдзе ў Рызе (Латвійская Рэспубліка) з 28 па 30 лістапада 2019 г.

У гэтым годзе, акрамя прамысловых прадпрыемстваў, у Нацыянальнай экспазіцыі прымуць удзел вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі Міністэрства прамысловасці і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, канцэрна «Белнафтахім» і інш.

«Tech Industry», агульная плошча якой займае 16 000 м², з'яўляецца найбуйнейшай галіновай выставай не толькі Балтыі, але і Заходняй і Усходняй Еўропы, СНД і іншых рэгіёнаў. У выставе ўдзельнічаюць больш за 270 прадпрыемстваў з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Аўстрыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Славеніі, Тайваня, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Швецыі і іншых краін.

Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на «Tech Industry» традыцыйна выступае Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы.

29 лістапада адбудзецца беларуска-латвійскі бізнес-форум. Праграма мерапрыемства прадугледжвае прэзентацыі экспартнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і кампаній-удзельнікаў Нацыянальнай экспазіцыі, а таксама B2B перамовы беларускіх прадпрыемстваў з прадстаўнікамі латвійскіх дзелавых колаў. З латвійскага боку ў форуме запланаваны ўдзел прадстаўнікоў профільных міністэрстваў і дзелавых супольнасцяў. Працоўная мова - руская. Запрашаем беларускія прадпрыемствы да ўдзелу ў бізнес-форуме! Запіс і даведачная інфармацыя па тэлефоне: +375 (17) 328 46 24.

даведачна:

Латвія традыцыйна ўваходзіць у лік важнейшых гандлёвых партнёраў і інвестараў Беларусі, а таксама з'яўляецца найбуйнейшым транзітным калідорам для беларускага экспарту ў трэція краіны. Экспарт Беларусі ў Латвію ў 2018 годзе вырас на 39% і склаў больш за 485 млн дал. ЗША. У структуры экспарту пераважае прадукцыя хімічнай і харчовай галін, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі і інш.