BY
EN RU BY

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь адкрылася на міжнароднай выставе IEMA у Пакістане

Сёння, 26 верасня, пачала працу Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на Міжнароднай выставе «International Engineering & Machinery Asia Exhibition» (IEMA) у г. Лахоры (Ісламская Рэспубліка Пакістан). Арганізатар стэнда нашай краіны – Нацыянальны цэнтр маркетынгу. Рэспубліка Беларусь упершыню прымае ўдзел у найбуйнейшым выставачным мерапрыемстве Паўднёва-Азіяцкага рэгіёну.

Беларускую экспазіцыю прадставілі вядучыя індустрыяльныя прадпрыемствы: БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ, Магілёўскі металургічны завод. У складзе канцэрна «Белнафтахім» прынялі ўдзел арганізацыі Белшына, Нафтан і Полацк-Шклавалакно. Таксама Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставіла лепшыя ВНУ нашай краіны, а Нацыянальная акадэмія навук Беларусі - перадавыя навуковыя арганізацыі і распрацоўкі.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця стэнда прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Ермаловіч, Міністр прамысловасці, гандлю, інвестыцый і інфармацыі Урада правінцыі Пенджаб Міан Ікбал, сакратар Міністэрства гандлю Пакістана па гандлёвай дыпламатыі Джавед Акбар, кіраўнікі ГПП пакістанскіх гарадоў і Савета па інвестыцыях правінцыі Пенджаб, а таксама члены беларускай дэлегацыі.

Беларускі стэнд наведала шмат ганаровых гасцей, у тым ліку Міністр энергетыкі правінцыі Пенджаб Мухамад Ахтар Малік і Пасол Швейцарыі ў Пакістане Томас Коллі.

27 верасня ў рамках комплекснай індустрыяльнай выставы адбудзецца Беларуска-Пакістанскі бізнес-форум. Праца IEMA працягнецца да 28 верасня 2019 года.