BY
EN RU BY

Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь адкрылася на міжнароднай выставе ў Кеніі

Нацыянальны цэнтр маркетынгу выступіў арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь, якая 1 жніўня пачала работу на Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, гасцінічнага бізнесу і сельскай гаспадаркі «FOODAGRO» у г. Найробі, Рэспубліка Кенія.

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі Дзмітрый Куптэль, прадстаўнікі кенійскай нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты, Міністэрства прамысловасці, гандлю і кааператываў Рэспублікі Кенія.

Сваю прадукцыю ў рамках Нацыянальнай экспазіцыі прадставілі вядучыя беларускія прадпрыемствы: канцэрн «Белдзяржхарчпрам», ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», ААТ «Бабруйскаграмаш», ААТ «Лідахлебапрадукт», УП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў».

«FOODAGRO» будзе праходзіць з 1 па 3 жніўня 2019 года. Мяркуецца, што ўдзел Рэспублікі Беларусь у выставе будзе садзейнічаць падтрымцы прасоўвання на кенійскі рынак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, угнаенняў, прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама стане стартавай пляцоўкай для выхаду беларускіх прадпрыемстваў у краіны КОМЕСА (інтэграцыйнае аб'яднанне Усходняй і Паўднёвай Афрыкі).