BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынга і Украінскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

23 чэрвеня 2021 г. адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынга МЗС Беларусі і Украінскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. З украінскага боку Мемарандум падпісаў кіранік саюза Анатоль Кінах.

Падпісанне прайшло ў рамках анлайн семінара, прысвечанага выхаду ўкраінскіх кампаній на рынак Беларусі. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай выпрацоўкі стратэгіі і бізнес-рашэнняў па гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню паміж нашымі краінамі. У семінары прынялі ўдзел больш за 40 арганізацый, якія ўваходзяць у Украінскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігар Сокал і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізіма.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынга МЗС Беларусі Валерый Садоха, у сваю чаргу, падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца для Беларусі важным партнёрам і таваразварот паміж нашымі краінамі вылічаецца мільярдамі даляраў ЗША. «Ёсць важныя гандлёвыя нішы, напрыклад, аўтамабілебудаванне, у якіх нашы эканомікі дасягнулі ўстойлівага ўзаемадзеяння. Не гледзячы на гэтыя дасягненні, мы павінны разам з бізнес-супольнасцю рухацца наперад, каб інтэнсіфікаваць гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Украінай і Беларусьсю ".

Валерый Садоха таксама адзначыў, што шэраг беларускіх прадпрыемстваў мае зборачныя вытворчасці на тэрыторыі Украіны і ў задачу семінара ўваходзіць, у тым ліку, абмеркаванне магчымасцяў і ўмоў стварэння сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі.

Украінскім бізнесменам былі прадстаўлены механізмы развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці замежных кампаній з беларускімі партнёрамі, эфектыўныя інструменты вывучэння рынку Беларусі і магчымасці партала Export.by. Асаблівую актуальнасць на семінары набыла тэма ўдзелу ўкраінскіх кампаній у закупках у Рэспубліцы Беларусь.