BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае разгледзець план выстаў на 2020 год

Нацыянальны цэнтр маркетынгу у рамках работы па аказанні садзейнічання беларускім прадпрыемствам па дыверсіфікацыі экспарту, выхаду на новыя рынкі збыту і пошуку замежных дзелавых партнёраў прапануе разгледзець спіс міжнародных выставачных мерапрыемстваў за мяжой для арганізацыі калектыўных экспазіцый Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лiстапада 2019 г. № 412 «Аб падтрымцы экспарту» можа быць кампенсавана да 50% выдаткаў на ўдзел у міжнародных спецыялізаваных выставах за кошт сродкаў рэспубліканскага або абласных (г. Мінска) бюджэтаў. Для атрымання кампенсацыі расходаў па ўдзелу ў выставах у 2020 г. неабходна падаць заяўку ў адпаведны дзяржаўны орган не пазней за 1 снежня 2019 г.

Просім разгледзець гэтыя прапановы і праінфармаваць Нацыянальны цэнтр маркетынгу пра зацікаўленасць прыняць удзел у названых мерапрыемствах.

План выстаў на 2020 год

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле выставачнай дзейнасці ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Кантактныя асобы:

начальнік аддзела Жыляк Святлана Сяргееўна, тэл. +375 (17) 222 33 83, zhyliak@icetrade.by,

спецыяліст аддзела Страчко Валерыя Алегаўна, тэл. +375 (17) 328 46 24, strachko@icetrade.by