BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынга прыняў удзел у беларуска-польскім вэбінары па эканамічным супрацоўніцтве

18 лютага пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтра маркетынга МЗС Беларусі адбылося абмеркаванне эканамічнага патэнцыялу беларуска-польскіх гандлёвых адносін у рамках вэбінара «Польска-беларускае эканамічнае супрацоўніцтва: магчымасці і абмежаванні». Мерапрыемства ініцыявана праектам TK Business Exchange (платформа абмену камерцыйнай інфармацыяй) пры падтрымцы Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Вэбінар арганізаваны з мэтай садзейнічання пашырэнню дзейнасці беларускіх прадпрыемстваў на замежных рынках і паляпшэнню доступу польскіх прадпрыемстваў на беларускі рынак.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынга МЗС Беларусі Валерый Садоха праінфармаваў удзельнікаў пра механізмы актывацыі беларуска-польскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Спікер адзначыў, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з польскімі кампаніямі праводзіцца на пастаяннай аснове. Нацыянальным цэнтрам маркетынга арганізаваны Беларуска-Польскі бізнэс-форум у рамках пасяджэння Сумеснай міжурадавай камісіі, XI Форум польскіх інвестараў і іншыя мерапрыемствы для дзелавых колаў, у тым ліку, удзел калектыўных экспазіцый беларускіх прадпрыемстваў у польскіх спецыялізаваных выставах. У лістападзе бягучага года запланаваны ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у Міжнароднай турыстычнай выставе TT Warsaw. У 2020 годзе па запыце беларускіх прадпрыемстваў праведзена 7 маркетынгавых даследаванняў па рынку Польшчы. На партале Export.by зарэгістравана 14 польскіх кампаній, 277 беларускіх кампаній працуюць на рынку Польшчы, 843 беларускіх кампаніі зацікаўлены ў працы на рынку Польшчы, 46 кампаній маюць гандлёвыя прадстаўніцтвы на тэрыторыі Польшчы. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, які з'яўляецца арганізацыяй-аператарам вядучых электронных пляцовак па закупках, падкрэсліў, што з 41 краіны-рэзідэнта, якія ўдзельнічаюць у электронных закупках Рэспублікі Беларусь, Рэспубліка Польшча займае чацвёртае месца па суме заключаных кантрактаў. Толькі за 2020 год гэтая сума склала амаль 40 млн Еўра.

«Мы запрашаем польскія кампаніі актыўна выкарыстоўваць усе механізмы, якія прапануе Нацыянальны цэнтр маркетынга, для актывацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі!» - адзначыў Валерый Садоха.