BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у дзелавым форуме, прысвечаным дзяржзакупкам

23 студзеня 2020 года адбыўся бізнес-форум «Дзяржаўныя закупкі, закупкі для ўласных патрэб, тэндэры, конкурсы, біржавыя таргі», арганізаваны Рэспубліканскай канфедэрацыяй прадпрымальніцтва. Начальнік аддзела па працы з кліентамі ўпраўлення забеспячэння закупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Аксана Ганчарык выступіла з прэзентацыяй «Цыфравізацыя закупак у Рэспубліцы Беларусь».

Спікер праінфармавала ўдзельнікаў аб паслугах па падтрымцы экспартнай дзейнасці беларускіх прадпрыемстваў, якія комплексна аказвае Нацыянальны цэнтр маркетынгу. Аксана Ганчарык спынілася на тэме дзяржаўных закупак, у прыватнасці, на працэсе іх пераходу ў лічбавы фармат. Асаблівая ўвага была ўдзелена электроннаму фармату правядзення працэдуры закупкі з адной крыніцы, рэалізаванаму Нацыянальным цэнтрам маркетынгу ў рамках даручэння Урада па цыфравізацыі дадзенай працэдуры з мэтай павышэння яе празрыстасці. Удзельнікі таксама атрымалі падрабязную інфармацыю аб ГІАС, электроннай гандлёвай пляцоўцы www.goszakupki.by і ІС «Тэндэры». Слухачы атрымалі рэкамендацыі спецыяліста аб правільным алгарытме дзеянняў удзельніка дзяржзакупак, крыніцах пошуку інфармацыі аб закупках па сферы дзейнасці. Спікер таксама акрэсліла перспектывы развіцця, звязаныя, у тым ліку, з міжнародным супрацоўніцтвам у сферы дзяржзакупак.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, канцэрна «Белнафтахім» і іншыя.