BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынг прыняў удзел у дзелавой сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу з Архангельскай вобласці

19 лютага Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі прыняў удзел у сустрэчы ў Гандлёвым прадстаўніцтве Расійскай Федэрацыі з прадстаўнікамі бізнесу з Архангельскай вобласці, зацікаўленымі ў пошуку стратэгічных партнёраў і развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў з Рэспублікай Беларусь. Бізнес-дэлегацыя была складзена з прадстаўнікоў эканамічнага блока ўрада і бізнесу на чале з міністрам эканамічнага развіцця Архангельскай вобласці І.С.Куляўцевым.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха праінфармаваў аб магчымасцях арганізацыі па аказанні садзейнічання замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. Ён адзначыў гатоўнасць Нацыянальнага цэнтра маркетынгу аказваць комплексную падтрымку ў развіцці такога супрацоўніцтва. «Многія беларускія кампаніі звяртаюцца ў Нацыянальны цэнтр маркетынгу за падтрымкай ў вывучэнні расійскага рынку. – адзначыў Валерый Садоха і нагадаў, што ў ліку інструментаў для прасоўвання на замежныя рынкі Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі прапануе маркетынгавыя даследаванні, міжнародныя форумы, замежныя выставы, падтрымку на спецыялізаваным рэсурсе Export.by і іншае.

Начальнік аддзела па рабоце з кліентамі ўпраўлення забеспячэння закупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Аксана Ганчарык распавяла аб магчымасцях удзелу расійскіх пастаўшчыкоў у працэдурах закупак у Рэспубліцы Беларусь. Спікер падрабязней спынілася на сістэме кіравання дзяржаўнымі закупкамі www.gias.by, інфармацыйнай сістэме «Тэндэры», якая функцыянуе на сайце www.icetrade.by, электроннай гандлёвай пляцоўцы www.goszakupki.by, аператарам якіх з'яўляецца Нацыянальны цэнтр маркетынгу.

З магчымасцяў, прапанаваных Нацыянальным цэнтрам маркетынгу, міністр эканамічнага развіцця Архангельскай вобласці звярнуў асаблівую ўвагу расійскай бізнес-дэлегацыі на інструменты, накіраваныя на дыстанцыйны пошук партнёраў у Беларусі, такія як электронная вітрына беларускіх тавараў і паслуг Export.by, электронная гандлёвая пляцоўка www.goszakupki. by і іншыя.