BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у Форуме польскіх інвестараў

11 снежня дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха прыняў удзел у XI Форуме польскіх інвестараў.

Спікер выступіў з прэзентацыяй на Пленарным пасяджэнні, прысвечаным падвядзенню эканамічных вынікаў года і перспектывам беларуска-польскага супрацоўніцтва, а таксама напрамкаv для польскіх інвестыцый.

Валерый Садоха распавёў удзельнікам Форуму аб дзейнасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, накіраванай на ўсталяванне і развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж беларускімі і замежнымі партнёрамі. Ён спыніўся на прэзентацыі электроннай вітрыны беларускіх тавараў, паслуг і тэхналогій – партале Export.by – і інтэрнэт-рэсурсах Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, прысвечаных дзяржаўным закупкам.

Больш падрабязна спікер распавёў аб міжнародных мерапрыемствах, арганізаваных Нацыянальным цэнтрам маркетынгу. У якасці прыкладу Валерый Садоха прывёў арганізацыю Беларуска-Польскага бізнес-форуму ў рамках пасяджэння Сумеснай міжурадавай камісіі ў г. Варшаве, беларуска-польскіх галіновых семінараў, выставы «Meble Polska» у г. Познані і іншых мерапрыемстваў.

Польскім кампаніям Нацыянальны цэнтр маркетынгу таксама прапануе вывучэнне кан'юнктуры як беларускага рынку, так і рынкаў краін ЕАЭС, аказвае садзейнічанне ў фарміраванні інвестпраектаў і камерцыйных прапаноў для прадпрыемстваў і іншыя маркетынгавыя паслугі.

Валерый Садоха падкрэсліў, што Нацыянальны цэнтр маркетынгу і ў далейшым гатовы аказваць комплекснае садзейнічанне развіццю двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Рэспублікай Польшча.

даведачна:

Па статыстыцы партала Export.by, больш за 230 беларускіх кампаній ужо працуюць на рынку Польшчы і больш за 700 кампаній з Беларусі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з польскімі партнёрамі. Таксама больш за 40 беларускіх кампаній пры рэгістрацыі на Партале Export.by паказалі, што маюць гандлёвыя прадстаўніцтвы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.