BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у Міжнародным эканамічным форуме ў Віцебску

Дырэктар Віцебскага філіяла Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Усевалад Первіцкі прыняў удзел у маштабнай падзеі Віцебскага рэгіёну - VIII Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». Ён выступіў мадэратарам панэльнай дыскусіі «Электронныя гандлёвыя пляцоўкі для бізнэсу», а таксама прадставіў удзельнікам форуму прэзентацыю «Лічбавае развіццё закупак Рэспублікі Беларусь і Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by».

VIII Міжнародны эканамічны форум праходзіць у Віцебску 16-17 мая. У ім бяруць удзел больш за 80 дэлегацый з 23 краін. Мерапрыемства прысвечана рэгіянальнаму і трансгранічнаму развіццю Віцебскай вобласці і праводзіцца з мэтай павышэння яе інвестыцыйнай прывабнасці, актывізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, аказання садзейнічання рэгіянальнаму бізнэсу.

Упершыню на форуме арганізаваны IT-зона і выстава імпарту тавараў і паслуг, а таксама іншыя рабочыя пляцоўкі, накіраваныя на вырашэнне задач, якія стаяць перад бізнесам і ўладай.