BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у магілёўскім семінары для экспарцёраў

Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі прыняў удзел у семінары «Эфектыўны маркетынг для экспарцёраў» у г. Магілёве. Мерапрыемства ініцыявала «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» ў рамках праекта «Школа экспарцёра», мэтай якога стала павышэнне ўзроўню неабходных для ажыццяўлення экспартнай дзейнасці кампетэнцый ў спецыялістаў знешнеэканамічных падраздзяленняў прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. У семінары прынялі ўдзел як прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў вобласці, так і сярэдні і малы бізнес.

Начальнік упраўлення маркетынгавай інфармацыі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Ксенія Стасевіч выступіла перад удзельнікамі семінара па тэме маркетынгавых даследаванняў і аналізу інфармацыі. У рамках выступу былі асветлены пытанні метадалогіі правядзення маркетынгавых даследаванняў, на практычных прыкладах разгледжаны асаблівасці вывучэння экспартных рынкаў і пошуку дзелавых партнёраў у замежных краінах.