BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у адукацыйнай сесіі «Еўрарэгіён« Нёман 2019»

Прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Фралоўскі выступіў на адукацыйнай сесіі юбілейнай XX Рэспубліканскай універсальнай выставы-кірмашу «Еўрарэгіён «Нёман 2019». Ён распавёў аб пытаннях дыверсіфікацыі рынкаў збыту тавараў, паслуг арганізацый (прадпрыемстваў) Рэспублікі Беларусь у дзяржавах Афрыкі. Спікер зрабіў агляд палітыка-эканамічнай сітуацыі на Афрыканскім кантыненце і найбольш перспектыўных рынкаў збыту. Выступоўца растлумачыў пытанні тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, спыніўся на асноўных перашкодах на шляху развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і афрыканскімі прадпрыемствамі. Валерый Фралоўскі таксама прэзентаваў магчымасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па аказанні садзейнічання экспарцёрам ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.