BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай замежным выставам

14 студзеня 2020 года у «Доме прэсы» адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Роля выставачнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь у прасоўванні іміджу краіны за мяжой». Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха інфармаваў прадстаўнікоў СМІ аб выніках работы ў гэтым напрамку за 2019 год, а таксама пра тэндэнцыі і развіццё выставачнай індустрыі на замежных рынках у новым годзе.

Спікер адзначыў, што на нацыянальных выставах у Кеніі, Пакістане, Латвіі, дзе беларускія прадпрыемствы прымалі ўдзел у мінулым годзе, беларускія тавары былі папулярныя і запатрабаваныя. Валерый Садоха таксама падзяліўся меркаваннем, што ў бліжэйшы час беларуская мяса-малочная прадукцыя можа дасягнуць вялікіх поспехаў на рынках Кітая і арабскіх краін.

Спікер падкрэсліў, што Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі на пастаяннай аснове вядзе працу з пасольствамі за мяжой з мэтай маніторынгу запатрабаванасці беларускіх тавараў на рынках гэтых дзяржаў і што суправаджэнне ўдзельнікаў замежных выстаў носіць комплексны характар, які ўключае, у тым ліку і маркетынгавую падтрымку.

Асобна дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу спыніўся на падрыхтоўцы да самага маштабнага выставачнага праекту - Сусветнай выставы «ЭКСПА-2020» у г. Дубаі (ААЭ), у якой наша краіна прыме ўдзел у перыяд з 20 кастрычніка 2020 года па 10 красавіка 2021 года. Ён нагадаў, што канцэпцыя беларускага павільёна «тры «І» - «Інавацыі. Інвестыцыі. Індывід», дзе ў зоне «Інавацый» будуць прадэманстраваны апошнія распрацоўкі ў сферы навукі і тэхналогій. Так, напрыклад, НАН Беларусі прадставіць біяпрынтэр новага пакалення, здольны пры дапамозе 4D-друку ствараць жывыя клеткі. Акрамя традыцыйных удзельнікаў, такіх як ДКНТ і НАН Беларусі, будуць прадстаўлены 8 кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій з інавацыйнымі праектамі ў галіне медыцыны, сельскай гаспадаркі, а таксама распрацоўкамі ў вобласці штучнага інтэлекту. Валерый Садоха падзяліўся з прадстаўнікамі прэсы і іншымі адметнымі асаблівасцямі Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь.

Спікер таксама расказаў, што Нацыянальным цэнтрам маркетынгу зацверджаны працоўны план замежных выстаў на 2020 год, які адпавядае выкананню задач, пастаўленых Урадам Рэспублікі Беларусь па выхаду на новыя рынкі збыту, развіццю і дыверсіфікацыі экспарту.

У мерапрыемстве, у тым ліку, прынялі ўдзел кіраўніцтва ВУП «Белінтэрэкспа» і ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі».