BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у відэаканферэнцыі з ЕЭК і інстытутамі падтрымкі экспарту ЕАЭС

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Валерый Садоха прыняў удзел у нарадзе ў фармаце відэаканферэнцыі, арганізаваным Еўразійскай эканамічнай камісіяй. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі інстытутаў падтрымкі экспарту Арменіі, Казахстана і Кыргызстана.

У рамках відэаканферэнцыі бакі абмяняліся вопытам у ажыццяўленні нефінансавы падтрымкі экспарту, у тым ліку з выкарыстаннем спецыялізаваных інфармацыйных рэсурсаў. Удзельнікі высока ацанілі функцыянал Партала інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by, аператарам якога з'яўляецца Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.