BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у сустрэчы з дэлегацыямі Рэспублікі Мардовія і Омскай вобласці

10 лістапада Нацыянальны цэнтр маркетынга МЗС Беларусі прыняў удзел у сустрэчы з дэлегацыямі Рэспублікі Мардовія і Омскай вобласці, арганізаванай Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Намеснік начальніка ўпраўлення забеспячэння закупак Аксана Ганчарык азнаёміла расійскіх калег з дзейнасцю Цэнтра і паслугамі па інфармацыйнай падтрымцы гандлёва-эканамічных сувязей з беларускім бізнесам.

У ходзе сустрэчы бакі былі таксама інфармаваны аб умовах удзелу ў працэдурах закупак у Рэспубліцы Беларусь, электронных рэсурсах Нацыянальнага цэнтра маркетынгу www.icetrade.by, www.goszakupki.by, www.gias.by, якія забяспечваюць правядзенне працэдур закупак, а таксама аб магчымасцях Партала Export.by.