BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу правёў нараду з аблвыканкамамі па пытаннях арганізацыі ўдзелу ў ЭКСПА-2020

19 мая Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі правёў рабочую нараду ў фармаце відэаканферэнцыі па пытаннях арганізацыі і правядзення Дзён абласцей і г. Мінска ў рамках удзелу Рэспублікі Беларусь у Сусветнай выставе ЭКСПА-2020.

Абласным ўдзельнікам экспазіцыі былі прадстаўлены агляды выставачнага комплексу ЭКСПА-2020 і Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь, у тым ліку тэматычных зон, сцэнічнай пляцоўкі і канферэнц-залы для правядзення дзелавых мерапрыемстваў. Удзельнікі нарады разгледзелі пытанні правядзення рэгіянальных мерапрыемстваў беларускай дзелавой праграмы на ЭКСПА-2020 з мэтай выпрацоўкі адзінай канцэпцыі. Таксама былі абмеркаваны арганізацыйна-тэхнічныя дэталі візітаў абласных дэлегацый у Дубай, у прыватнасці, арганізацыя сустрэч і перамоваў з патэнцыяльнымі партнёрамі ў ААЭ.

«Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь ужо пабудаваны і выглядае на фоне павільёнаў іншых краін на высокім узроўні, у гэтым пераканалася рабочая група, якая пабывала з візітам на будаўнічай пляцоўцы ў Дубаі. Цяпер наша агульная задача - стварэнне якаснага кантэнту беларускай экспазіцыі. Трэба, каб кожная вобласць прадставіла сябе годна на гэтым маштабным выставачным праекце», - адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха.

Дні абласцей будуць праходзіць у рамках дзелавой праграмы Беларусі на Сусветнай выставе ЭКСПА-2020 у працягу ўсяго экспазіцыйнага перыяду з 1 кастрычніка 2021 г. па 31 сакавіка 2022 г. Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі вызначаны аператарам беларускага павільёна.

Каляндар дзелавых мерапрыемстваў